У Мінску знішчаны мурал, створаны ў рамках Vulica Brazil
Гаворка ідзе пра мурал «Імгненнасць» гомельскага мастака Улада Хвастова (KHVST), які быў створаны пад мостам на скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Бабруйскай у 2019 годзе, піша тэлеграм-канал «МотолькоПомоги».
21.07.2022 / 17:59
Фота: t.me/motolkohelp
Цяпер замест карціны — проста аднаколерная сцяна.
Гэта ўжо не першы выпадак знішчэння графіці за апошні час. У канцы чэрвеня на вуліцы Чыгуначнай быў зафарбаваны мурал мастака Міці Післяка.