Дзмітрый Круты будзе новым паслом у Расіі

Лукашэнка зняў Уладзіміра Сямашку з пасады пасла. Новым паслом будзе Дзмітрый Круты, які з чэрвеня 2020 года быў намеснікам кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі.

22.07.2022 / 11:04

Дзмітрый Крутой

Дзмітрый Круты раней быў міністрам эканомікі ва ўрадзе Сяргея Румаса. На момант прызначэння ён быў самым маладым ва ўрадзе.

З 29 лістапада 2019 года Круты працаваў першым намеснікам прэм'ер-міністра. 3 чэрвеня 2020 года ён быў прызначаны на пасаду намесніка кіраўніка Адміністрацыі Лукашэнкі.

Уладзімір Сямашка займаў пасаду пасла з лістапада 2018 года.

«Часта ламаў рукі і ногі». Пяць фактаў пра Дзмітрыя Крутога (архіўны матэрыял)

Nashaniva.com