Лукашэнка надаў беларускае грамадзянства 463 грамадзянам Украіны

22 ліпеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб прыёме ў беларускае грамадзянства 471 чалавека, сярод якіх 114 непаўналетніх, паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.

22.07.2022 / 18:53

Беларускае грамадзянства атрымалі 463 грамадзяніна Украіны, у тым ліку 33 сям'і з дзецьмі. Адна з гэтых сем'яў гадуе шасцярых непаўналетніх дзяцей, двое з якіх нарадзіліся ў Беларусі.

Сярод новых грамадзян Беларусі — кандыдат эканамічных навук і кандыдат біялагічных навук. Адзін з іх атрымаў навуковую ступень ужо ў Беларусі.

Са жніўня мінулага года, пасля таго, як Лукашэнка даў адпаведнае даручэнне, у беларускае грамадзянства прынялі 4228 украінцаў. З іх 2247 атрымалі грамадзянства паводле ўказа Лукашэнкі.

Nashaniva.com