Борыс Джонсан наведаў лагер падрыхтоўкі ўкраінцаў у Вялікабрытаніі. Там ён страляў з кулямёта і шпурляў гранаты ВІДЭА
23.07.2022 / 16:11
Джонсан, які сышоў у адстаўку з пасады прэм’ера Брытаніі, але пакуль працягвае выконваць яго абавязкі, на гэтым тыдні наведаў украінскіх вайскоўцаў, якія праходзяць падрыхтоўку у Вялікабрытаніі.
У відэа палітык бегае сярод салдат, шпурляе гранаты, страляе з кулямёта, цэліцца з супрацьтанкавага гранатамёта NLAW. Таксама Джонсан падзякаваў ўкраінцам за іх храбрасць і паабяцаў надалей падтрымліваць іх у змаганні супраць Расіі.