Літоўская паліцыя паказала відэа пагоні за п’яным кіроўцам-беларусам

24.07.2022 / 13:03

Грузавік Mercedes-Benz небяспечна ехаў па дарозе Шаўляй — Паланга. Паліцыя спрабавала спыніць яго, аднак кіроўца не рэагаваў і працягваў выязджаць на сустрэчную паласу. Ён не змог аб'ехаць кальцавую развязку, пашкодзіў некалькі дарожных знакаў і з’ехаў у кювет.

44-гадовы грамадзянін Беларусі, які перавозіў алкагольную прадукцыю, не арыентаваўся ў прасторы, ад яго моцна пахла алкаголем. Кіроўцу затрымалі і ўзялі пад варту.

Nashaniva.com