Памёр Мікалай Тоўсцік — беларус, які некалькі месяцаў ляжаў у коме ў Тбілісі
Пра смерць Мікалая Тоўсціка паведамілі яго знаёмыя. Памёр ён сёння раніцай, у 7.30.
26.07.2022 / 18:19
32-гадовы мінчук Мікалай Тоўсцік, выпускнік Коласаўскага ліцэя і сын вядомага журналіста, летась пераехаў з Беларусі ў Грузію. Мужчына працаваў у сферы рэкламы, апошнім месцам работы была кампанія Vizor Games, а ў вольны час займаўся музыкай. Іграў на трубе і ездзіў па ўсёй Еўропе з выступамі.
А пасля ён пры нявысветленых абставінах упаў, моцна пабіўся і амаль 4 месяцы знаходзіўся ў коме. На яго лячэнне збіралі грошы, але выратаваць Мікалая не ўдалося.
Цяпер грошы збіраюцца на дастаўку цела Мікалая Тоўсціка ў Беларусь і пахаванне на радзіме.
JSC TBC Bank
Tbilisi, Georgia
Swift: TBCBGE22
Ben’s IBAN: GE03TB7483145063300011
Name of Beneficiary: Sergo Kenia