Алена Зяленская знялася для вокладкі часопіса Vogue

Вядомая фатографка Эні Лейбавіц, якую ў пачатку ліпеня бачылі ў Кіеве, зняла Алену Зяленскую для вокладкі амерыканскага часопіса Vogue. Разам з жонкай зняўся і прэзідэнт Украіны.

26.07.2022 / 18:31

Першая лэдзі краіны пазіравала ў кулуарах Офіса прэзідэнта Украіны, а таксама на фоне знішчанага самалёта «Мрія». Зяленскія распавялі выданню, як вайна паўплывала на іх сям'ю і дзяцей.

Да вайны Алена Зяленская не любіла публічнасці. Спачатку яна на пэўны час знікла з медыя, але пасля пачала часта з’яўляцца на вокладках вядомых часопісаў і пісаць для іх калонкі.

На мінулым тыдні яна была ў Вашынгтоне, дзе сустракалася з Джо Байдэнам і яго жонкай, а таксама выступала з прамовай у Кангрэсе, у якой заклікала Захад даць больш зброі Украіне.

Nashaniva.com