ЗША выдзяляюць 100 млн даляраў для навучання ўкраінскіх вайсковых лётчыкаў

Амерыканскім урадам быў прыняты законапраект аб выдзяленні 100 млн даляраў на падрыхтоўку вайсковых пілотаў у 2023 годзе, паведаміў прэс-сакратар камандавання Паветраных сілаў Узброеных сілаў Украіны Юрый Ігнат падчас брыфінгу. Такія сродкі прадугледжаныя ў абаронным бюджэце ЗША на наступны год.

26.07.2022 / 19:25

«Амерыканскім урадам быў прыняты законапраект аб выдзяленні 100 млн даляраў на падрыхтоўку вайсковых пілотаў у 2023 годзе.

Калі ўрад ЗША выдзяляе сродкі на падрыхтоўку ўкраінскіх пілотаў на амерыканскіх самалётах, значыць, гэта сведчыць пра сур'ёзнасць намераў ЗША. І пра тое, што мы будзем атрымліваць авіяцыйную тэхніку», —

сказаў Юрый Ігнат, але адзначыў, што пакуль што колькасць самалётаў для Украіны не абнародуецца, працягваюцца перамовы.

Nashaniva.com