У Беларусі зарэгістравалі яшчэ адну вакцыну ад каранавіруса

У Беларусі зарэгістраваная кубінская вакцына супраць кавіду.

27.07.2022 / 15:46

Кубінскія СМІ паведамляюць, што яе эфектыўнасць складае 91,2%.

Вакцына называецца «Soberana Plus», яна распрацаваная Інстытутам вакцын «Фінлі» і з'яўляецца бустарнай вакцынай. Гэта першая кубінская вакцына супраць COVID-19, зарэгістраваная на еўрапейскай прасторы.

Nashaniva.com