20-гадовага беларуса затрымалі пры перавозцы нелегальных мігрантаў

Супрацоўнікі Падляшскага аддзела Памежнай службы Польшчы ноччу 27 ліпеня на польска-літоўскім участку мяжы затрымалі кур'ера — грамадзяніна Беларусі, які перавозіў чатырох нелегальных мігрантаў з Сірыі, паведамляе прэс-служба Памежнай службы.

27.07.2022 / 16:38

20-гадовы грамадзянін Беларусі быў затрыманы недалёка ад вёскі Холны-Меера (у раёне горада Сейны). У сваёй машыне беларус перавозіў чатырох нелегалаў. У замежнікаў не было дакументаў, яны перасеклі мяжу Беларусі і ЕС незаконна.

Па факце парушэння цяпер праводзіцца праверка. Калі датычнасць беларуса да правапарушэння будзе даказаная, то ў дачыненні да яго завядуць крымінальную справу.

Nashaniva.com