Хто падаўся на спецыяльнасць, якую імаверна абраў Мікалай Лукашэнка? Ёсць цікавая дэталь

Днямі «Наша Ніва» пісала, што Мікалай Лукашэнка падаў дакументы ў БДУ. Мяркуецца, што ён абраў біялагічны факультэт, спецыяльнасць «біятэхналогіі». Вось што вядома пра абітурыентаў, якія туды паступаюць.

30.07.2022 / 20:58

Паводле інфармацыі на сайце БДУ, на гэтую спецыяльнасць сёлета падаліся 65 абітурыентаў. План прыёму — 40 чалавек на бюджэт і 20 на платнае (на гэтую форму навучання выпускнікі школ яшчэ могуць падаць дакументы).

Найменшая колькасць балаў, з якімі прыносілі дакументы, — каля 246-250 балаў. Два найлепшыя абітурыенты паступалі, маючы ад 366 да 370 балаў.

Інфармацыя пра ход прыёму дакументаў у БДУ па стане па 27 ліпеня. Скрыншот: сайт універсітэта

Што цікава — адзін з падлеткаў паступае па-за конкурсам.

Такую магчымасць маюць, напрыклад, сіроты, нядаўнія салдаты тэрміновай службы з рэкамендацыйным лістом (калі яны ідуць на першую «вышку») ці дзеці, якія ў год прыёму ці папярэдні занялі прызавыя месцы на афіцыйных чэмпіянатах Беларусі, сталі пераможцамі ў афіцыйных фіналах кубкаў, першынстваў ці Алімпійскіх днях моладзі.

Рэктар меда выдыхнуў: Мікалай Лукашэнка падаў дакументы ў БДУ, імаверна на біяфак

Nashaniva.com