New York Times: Адміністрацыя Байдэна ацэньвае расійскія страты ў 75000 чалавек

Па словах неназванага кангрэсмена, ацэнка ў 75 тысяч забітых і параненых прагучала ў даведцы, якую для яго і калег падрыхтавалі Дзярждэпартамент, мінабароны, Камітэт начальнікаў штабоў і разведка.

28.07.2022 / 09:36

Фота: AP

Раней пра гэта ж у Твітары паведаміў карэспандэнт CNN — паводле яго слоў, такая ацэнка змяшчалася ў сакрэтнай даведцы для Палаты прадстаўнікоў.

Выданне не бярэцца ацэньваць сапраўднасць агучаных звестак.

«Абодва бакі зацікаўленыя ў тым, каб прыніжаць лічбы страт: Расія — каб працягваць расказваць унутранай аўдыторыі пра поспехі, Украіна — каб падтрымліваць баявы дух», — нагадвае амерыканская газета сваім чытачам.

Калі ўзяць за суадносіны забітых і параненых 1:3, то агульная ацэнка ў 75 тысяч дае 18-19 тысяч забітых, зазначае BBC.

Nashaniva.com