Сталічная міліцыя прапануе абсталяваць пад'езды відэакамерамі

ГУУС Мінгарвыканкама ініцыявала абсталяванне уваходаў у пад'езды дамоў камерамі відэаназірання з магчымасцю распазнання твараў людзей.

29.07.2022 / 08:39

Фота: Мінск-навіны

Паводле сталічнага ведамства, гэта «дапаможа выяўленню, раскрыццю і спыненню злачынстваў і адміністрацыйных правапарушэнняў», паведамляюць Мінск-навіны.

Таксама паведамляецца, што камеры з'явіліся на вул. Зыбіцкай, прапрацоўваецца пытанне па абсталяванні імі фуд-корта «Пясочніца» і вул. Кастрычніцкай.

— На Зыбіцкай заўсёды шмат адпачывальнікаў, як мінчукоў, так і гасцей сталіцы. Дзе натоўпы людзей, там часта здараюцца правапарушэнні — ад крадзяжу і хуліганства да нанясення цялесных пашкоджанняў — пракаментаваў начальнік службы відэаназірання ГУУС Менгарвыканкама Яўген Хабрацкі. — Дзякуючы устаноўленым камерах злачынствы раскрываюцца хутчэй.

Nashaniva.com