Ягор Лебядок не выйшаў на волю, на яго заведзена крымінальная справа

Навукоўца Ягора Лебядка затрымалі 13 ліпеня і спачатку асудзілі на 15 сутак паводле арт. 24.3 КоАП (непадпарадкаванне).

29.07.2022 / 09:57

Аднак на волю ён ітак і не выйшаў.

Як паведамляюць праўладныя каналы, Лебядок — абвінавачаны па крымінальным артыкуле 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Яму пагражае да 6 гадоў зняволення.

Ягор Лебядок — незалежны эксперт. Актыўна і востра каментаваў падзеі ў Беларусі і вайны ва Украіне. Лебядок застаўся ў Беларусі. Жыве у Смалявічах. 

У студзені ён быў звольнены з ДНВА «Оптыка, оптаэлектроніка і лазерная тэхніка», якое належыць НАН РБ, пасля заказнога пасквіля прапагандыста Мукавозчыка.

Nashaniva.com