Гурт «Тату» абвясціў, што правядзе ў Мінску першы з 2013 года канцэрт

Гурт «Тату» ў арыгінальным складзе выступіць на фестывалі «Ovion Show» у Мінску. Пра гэта паведамляецца на афіцыйных старонках яго колішніх удзельніц у сацсетках. Гэта будзе першае паўнавартаснае канцэртнае выступленне «Тату» за дзевяць гадоў.

29.07.2022 / 20:04

На старонцы фестывалю адзначана, што гурт стане яго хэдлайнерам. Мерапрыемства запланаванае на 3 верасня.

Пакуль незразумела, будзе гэты канцэрт разавым ці гурт пасля гэтага плануе працягнуць выступы. Бо ён афіцыйна спыніў існаванне ў 2011 годзе.

Апошні паўнавартасны канцэрт «Тату» адбыўся ў 2013 годзе, а пасля гэтага ён выступаў яшчэ двойчы — выконваў песню «Нас не дагоняць» на адкрыцці Алімпіяды ў Сочы ў 2014 годзе і на юбілеі ансамбля «Непаседы» ў 2016-м.

Nashaniva.com