Беларус прыляцеў са Стамбула ў Вільню з шасцю чамаданамі цыгарэт ФОТА

Унутры было больш за дзевяць тысяч пачкаў. На што разлічваў кантрабандыст і як яго з такім багажом выпусцілі з Мінска, незразумела.

30.07.2022 / 16:21

24 ліпеня мытнікі затрымалі грамадзяніна Беларусі, які вёз кантрабанду на суму больш за 34 000 еўра. Мужчына прыляцеў у Вільню з Мінска праз Стамбул. У кожным з шасці ягоных чамаданаў было ў сярэднім па 1450 пачкаў беларускіх цыгарэт, піша Delfi.

Усяго мытнікі налічылі 9148 пачкаў цыгарэт Queen Menthol, NZ Gold і Minsk Superslims.

Кантрабандыста затрымалі на двое сутак, а пасля вызвалілі — без дакументаў, пад падпіску аб нявыездзе. Акрамя таго, яму таксама прыйшлося ўнесці грашовы заклад.

Мытнікі заўважылі, што падобныя «турыстычныя» ваяжы па Заходняй Еўропе сталі папулярныя ў апошні час, такіх пасажыраў ловяць і ў аэрапортах іншых краін.

Nashaniva.com