Дачка і жонка Вацлава Іваноўскага маюць тытул «Праведнікі народаў свету»

18.09.2009 / 22:20

Даведаўся пра гэта зусім выпадкова.

Тытул «Праведнікі народаў свету» меў АКавец з-пад Шчучына Альфонс Данілевіч, што быў у 7 батальёне 77 палка пяхоты Арміі Краёвай, якім кіраваў маёр Ян Піўнік «Пануры».

Калі пачаў высвятляць, якім чынам Данілевіч атрымаў гэты тытул (дарэчы, атрымаў яго пасмяротна), дык аказалася, што ён у 1941 годзе разам з дачкой Вацлава Іваноўскага Ганнай і жонкай Сабінай вывез з Вільні дзвюх габрэек, сябровак Іваноўскіх, і, такім чынам, выратаваў іх ад смерці.

Данілевіч да вайны працаваў ў маёнтку Іваноўскіх, і таму быў знаёмы з іх сям’ёй.

У 2001 годзе «Яд Вашэм» адзначыў усіх іх тытуламі «Праведнікі народаў свету». Такім чынам, прозвішча Іваноўскіх знаходзіцца на ганаровай табліцы ў Парку Праведнікаў Народаў Свету на Гары Памяці ў Ерусаліме.