Наста Дашкевіч: Папрашу малітвы за Змітра і вестачкі
Наста Дашкевіч падзякавала ў сябе ў Фэйсбуку за віншаванні з днём нараджэння, але папрасіла памаліцца за свайго зняволенага мужа.
02.08.2022 / 12:41
«У свой дзень нараджэння я хачу падзякаваць усім, хто побач і падтрымлівае адзін аднаго ў цёмныя часы. А ў падарунак папрашу — малітву за Змітра. Каб ён спакойна ўсё прайшоў і выйшаў у тэрмін. Напішыце яму вестачку, напішыце любому іншаму вязню, які так прагне добрых словаў і спагады. Апроч мяне і цябе — гэтага ніхто не зробіць.
Так, цяпер вельмі складаны час. Нічога не зробіш з гэтым. Але мы можам па-рознаму праходзіць праз яго. Ад нас многае залежыць. Няхай Госпад дае ў сэрцы разуменне, мір і супакой!» — напісала Наста Дашкевіч.
Нагадаем, што 14 ліпеня Змітра Дашкевіча асудзілі на паўтара года калоніі, а Насце Дашкевіч далі тры гады «хатняй хіміі». У пары чацвёра дзяцей.