ЗША ўвялі візавыя санкцыі супраць амаль 900 расійскіх афіцыйных асобаў
ЗША ўводзяць візавыя санкцыі супраць 893 афіцыйных асобаў Расеі, уключаючы членаў Савета Федэрацыі і расійскіх вайскоўцаў, паведаміў Дзярждэпартамент ЗША.
02.08.2022 / 21:23
Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен растлумачыў, што новыя абмежаванні ўводзяцца праз працяг вайны: пад санкцыі патрапілі асобы, якія актыўна ўдзельнічаюць у дзейнасці, што пагражае «суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці або палітычнай незалежнасці Украіны».
Раней сёння Мінфін ЗША ўвёў санкцыі супраць 13 фізічных і больш чым 30 юрыдычных асоб з Расіі.