Расія страціла ва Украіне не менш за 5000 адзінак баявой тэхнікі. Страты Украіны ў 3,6 разу меншыя

З пачатку вайны ва Украіне Расія страціла 5038 адзінак тэхнікі. З іх 3212 знішчана, 104 пашкоджана, 324 кінута і 1398 захоплена. Пра гэта паведамляе аналітычны праект Oryx, які збірае інфармацыю пра ваенныя страты па фатаграфіях і відэа.

02.08.2022 / 22:52

Паводле звестак рэсурсу, Расіяй страчаныя 922 танкі (560 з іх знішчаныя, 279 — захопленыя), 992 баявых машын пяхоты (647 знішчаныя, 255 захопленыя), 509 баявых браняваных машын (335 знішчаныя, 133 захопленыя).

Страты Украіны ў 3,6 раза меншыя і складаюць 1398 адзінак. З іх 739 знішчаныя, 30 пашкоджаныя, 36 кінутыя і 593 захопленыя.

Nashaniva.com