Польшча ўмацуе мяжу не толькі з Беларуссю, але і з Расіяй
Улады Польшчы сабраліся ўмацаваць мяжу з Расеяй з дапамогай бар'ера з электроннымі сістэмамі, будаўніцтва якога пачнецца ўжо сёлета, паведаміла прэс-сакратарка начальніка памежнай аховы краіны Ганна Міхальская.
04.08.2022 / 17:18
Сцяна на польска-беларускай мяжы
Паводле слоў чыноўніцы, пашырэнне перыметральнай аховы мяжы запланаванае на ўчастку ля мяжы з Калінінградскай вобласцю і ля памежнай ракі Буг побач з Беларуссю і Украінай.
Цяпер на беларускай мяжы ў дадатак да наяўнага 5-метровага плота ідзе будаўніцтва 202-кіламетровага бар'ера. Там ужо ўсталявалі слупы пад камеры, пазней з'явяцца датчыкі і сэнсары.
У лютым стала вядома пра планы Польшчы пабудаваць сцяну на мяжы з Расіяй у рамках выканання закона аб умацаванні бяспекі краіны, які ўступіў у сілу ў лістападзе 2021 года.