У Мінску затрымалі экскурсавода і журналіста Ігара Хмару

Сілавікі затрымалі экскурсавода і журналіста Ігара Хмару, паведамляе телеграм-канал «Спісы затрыманых». Гэта здарылася 2 жніўня, удакладніў канал выданню «Медыязона».

04.08.2022 / 18:04

Увечары гэтага дня Хмара праводзіў экскурсію па Серабранцы, а паведамленне пра яго затрыманне з'явілася бліжэй да ночы.

Гэта была ўжо другая падобная экскурсія, збор на якую ён абвясціў у сваіх сацсетках — удзел у ёй быў бясплатным.

Аб прычыне затрымання і тое, дзе цяпер знаходзіцца Хмара, невядома.

Ігар Хмара — беларускамоўны экскурсавод па Беларусі і журналіст. Ён пісаў пра урбаністыку для партала Realt.by, выданняў «Блізкія навіны», «Беларускага радыё» і іншых СМІ.

Nashaniva.com