Беларускія вайскоўцы паедуць на вучэнні ў Расію
Вайскоўцы Беларусі возьмуць удзел у стратэгічных камандна-штабных вучэннях «Усход-2022», якія пройдуць у Расіі. Пра гэта паведамляе Міністэрства абароны Беларусі.
04.08.2022 / 22:52
Фота ілюстрацыйнае
У манеўрах плануецца задзейнічаць больш за 250 беларускіх вайскоўцаў механізаванай брыгады Заходняга аператыўнага камандавання. Камандаваць вучэннямі «Усход-2022» будзе генерал арміі Валерый Герасімаў, начальнік Генштаба УС РФ.
Практычныя дзеянні плануецца праводзіць з 30 жніўня па 5 верасня на 13 палігонах у Усходняй вайсковай акрузе (гэта Далёкі Усход і Забайкалле, са штабам у Хабараўску).