EPAM патраціла на рэлакацыю супрацоўнікаў з Беларусі і Расіі больш за $33 млн

Амерыканская кампанія зрабіла справаздачу па выніках другога квартала 2022 года. Так выручка за гэты перыяд вырасла на 35,6% да $1,2 млрд. Пры гэтым чысты прыбытак знізіўся на 73,8% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года і склаў $18,6 млн.

05.08.2022 / 08:27

«Нашы моцныя вынікі за другі квартал адлюстроўваюць устойлівасць, гнуткасць і сканцэнтраванасць EPAM, бо кампанія дае рады наступствам вайны ва Украіне. Паскарэнне рэалізацыі нашай стратэгіі дазволіць EPAM працягнуць траекторыю росту, развіваючы нашы магчымасці ў галіне кансалтынгу, інвестуючы ў нашых людзей і супольнасці», — заявіў прэзідэнт кампаніі Аркадзь Добкін, каментуючы вынікі квартала. Ягоныя словы прыводзіць reform.by.

Выдаткі на «геаграфічнае рэпазіцыянаванне» склалі $33,07 млн. У гэтую суму ўключаныя выдаткі на рэлакацыю супрацоўнікаў з Расіі і Беларусі.

Таксама EPAM выдаткавала $11,6 млн даляраў на дапамогу ўкраінскім супрацоўнікамі кампаніі і іх сем'ям, якія знаходзяцца ва Украіне або іх сем'ям.

Nashaniva.com