У жніўні пусцяць дадатковы аўтобус з Мінска ў Мюнхен

Дадатковы аўтобус з Мінска ў Мюнхен запусцяць з 17 жніўня. Такую інфармацыю публікуе «Мінсктранс».

05.08.2022 / 17:31

Рэйс будзе адпраўляцца з аўтавакзала «Цэнтральны» у 12:00 па серадах. Прыбыццё на канчатковы пункт у Мюнхене чакаецца ў 14:00 чацвярга. У дарозе аўтобус будзе 26 гадзін.

Адпраўленне з Мюнхена ў Мінск заплянаванае на пятніцу ў 13:00. У беларускую сталіцу пасажыры прыбудуць у 17:00 суботы.

Nashaniva.com