Кіраўнік бара «Слоікі-Бутэлькі», каля якога спявалі «Обійми», атрымаў 30 сутак

Як нам стала вядома, кіраўніка бара «Слоікі-бутэлькі» Андрэя Жука, каля якога прайшоў выступ спявачкі Мэрыем Герасіменка, пакаралі 30 суткамі арышту.

05.08.2022 / 19:55

Андрэй Жук

Па словах калегі, Андрэя судзілі адразу па двух артыкулах КаАП: 24.3 (непадпарадкаванне) і «за перасылку чагосьці апазіцыйнага» (гаворка, хутчэй за ўсё, ідзе пра артыкул 19.11 — распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Атрымалася 15+15 сутак адпаведна.

У Андрэя — двое маленькіх дзяцей. Аператыўна звязацца з яго сям’ёй, каб удакладніць дэталі пасяджэння, у нас не атрымалася.

Разам з ім сёння ў судзе Цэнтральнага раёна разгледзелі справу супраць яшчэ аднаго супрацоўніка бара: хлопцу прызначылі 14 сутак арышту. Ëн зараз на Акрэсціна.

Nashaniva.com