Больш за ўсё — у Варшаве, Гданьску і Беластоку. Колькі беларусаў жыве ў Польшчы?
Падрабязную статыстыку апублікаваў Цэнтр беларускай салідарнасці.
06.08.2022 / 10:50
Па даных Упраўлення па справах замежнікаў, на 30 чэрвеня 2022 года ў Польшчы жыло 52,3 тысячы беларусаў.
З іх 28,2 тысячы маюць пастаянны від на жыхарства, 20 тысяч — часовы від на жыхарства, 2,4 тысячы — дадатковую абарону.
Яшчэ 864 чалавекам выдадзены дазвол на знаходжанне доўгатэрміновага рэзідэнта ЕС. Таксама 508 беларусаў атрымалі ў Польшчы часовую абарону, а 294 — статус бежанца.
Плюс 15,3 тысячы чалавек маюць іншыя дзейныя дакументы, якія даюць дазвол на знаходжанне ў Польшчы.
Больш за ўсё беларусаў жыве ў Мазавецкім ваяводстве (адміністрацыйны цэнтр — Варшава). Шмат асела таксама ў Паморскім (Гданьск), Падляскім (Беласток) і Ніжнесілезскім (Уроцлаў) ваяводствах.
Большасць атрымлівае ВНЖ па падставе працы (64%).
Асноўная маса беларусаў, якія прыехалі ў Польшчу, — ва ўзросце ад 20 да 39 год. 56% мужчын і 44% жанчын.
Па стане на 30 чэрвеня было выдадзена таксама 36,6 тысячы гуманітарных віз і 42,9 тысячы віз па праграме Poland Business Harbour.