Спявачцы Мэрыем Герасіменка, якая спела «Обійми» на Зыбіцкай, далі 15 сутак

Такая інфармацыя з’явілася ў канале са спісамі затрыманых.

06.08.2022 / 15:36

Учора 30 сутак прысудзілі кіраўніку бара «Слоікі-бутэлькі» Андрэю Жуку, каля якога быў выступ.

Спявачка выступала на тусовачнай вуліцы 3 жніўня. Апроч іншых песень, яна выканала «Обійми» ўкраінскага гурта «Акіян Эльзы». За гэта на яе абрынуліся прапагандысты, пасля чаго ў Мэрыем і бара пачаліся праблемы. Пазней праўладныя каналы абвінацілі дзяўчыну ў тым, што яна данаціла на «Байрактар».

«Спачатку зайшла санслужба, пасля МНС, а потым — міліцыя». Затрыманні на Зыбіцкай пасля выканання песні «Акіяна Эльзы» — што вядома?

Мэрыем Герасіменка абвінавачваюць у данаце на «Байрактар» для Украіны

Кіраўнік бара «Банкі-Бутэлькі», каля якога спявалі «Обійми», атрымаў 30 сутак

Nashaniva.com