ФБР правяло ператрус у маёнтку Дональда Трампа

ФБР правяло ператрус у маёнтку былога прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Мар-а-Лага ў Фларыдзе.

09.08.2022 / 08:53

Імаверна, расследаванне тычыцца дакументаў, якія экс-прэзідэнт мог забраць з сабой з Белага дома, калі пакідаў рэзідэнцыю.

Са слоў асобы, знаёмай з падзеямі, у скрынках, якія забраў Трамп, было шмат старонак сакрэтных дакументаў.

У сваю чаргу губернатар Фларыды Рональд Дэсанціс назваў ЗША «бананавай рэспублікай» з-за ператрусаў у Трампа

Палітык выказаў незадаволенасць выкарыстаннем федэральных ведамстваў супраць «апанентаў рэжыму».

Nashaniva.com