У Мінску назіраецца павышаная колькасць міліцыі і ціхароў на вуліцах
9.08.2022 / 18:58
Сёння споўнілася два гады ад часу ашаламляльных выбараў 2020 года.
У сувязі з гэтым міліцыя, выглядае, пераведзеная на ўзмоцнены рэжым патрулявання вуліц.
Міліцыянты ў форме і ціхары часта сустракаюцца як на цэнтральных праспектах, так і на меншых вуліцах.