У Зімбабвэ адмовіліся ад закупу пажарных машын у Беларусі

Сябры гарадской рады зімбабвійскага Булаваё адхілілі распараджэнне ўрада аб закупе пажарных машын у Беларусі, паведамляе reform.by са спасылкай на мясцовыя СМІ.

10.08.2022 / 12:28

Паводле распараджэння ўрада, горад павінен быў закупіць пажарныя машыны ў Беларусі за кошт сродкаў мясцовых органаў улады. Аднак чальцы рады заявілі, што пажарны транспарт не з'яўляецца для мясцовых прыярытэтам. Замест гэтага яны будуць выкарыстоўваць сродкі для вырашэння іншых надзённых праблем, такіх як аднаўленне інфраструктуры горада, якая руйнуецца.

Міністэрства па справах мясцовага самакіравання Зімбабвэ заявіла аб закупцы 70 адзінак пажарнай тэхнікі ў Беларусі на суму 32 млн долараў.

Машыны планавалася купіць у кампаніі, якой валодае Аляксандр Зінгман, ганаровы консул Зімбабвэ ў Беларусі.

Міністэрства хацела, каб пакупку прафінансавалі мясцовыя саветы. Кошт адной машыны быў ацэнены ў 464 тысячы даляраў (у Беларусі аналагічныя аўтамабілі, мяркуючы па сайце дзяржзакупак, ацэньваюцца ў суму каля 100 тысяч долараў). Крытыкі называюць гэтую цану завышанай і абвінавачваюць міністра па справах мясцовага самакіравання ў спробе абысці сістэму публічных таргоў.

У ліпені паведамлялася, што зімбабвійскія парламентарыі ад апазіцыі і кіруючай партыі асудзілі здзелку ўрада па закупцы пажарных машын у Беларусі.

Nashaniva.com