На «Гродна Азоце» з’явілася ўнікальная рэлакс-зона

Гэта не проста намёт у фае заводаўпраўлення, а ўнікальная айчынная распрацоўка. Вугляроднае палатно стварае прастору, абароненую ад шкоднага электрамагнітнага выпраменьвання.

10.08.2022 / 18:42

Як піша заводская газета, унутры намёта захоўваецца толькі ўнутранае выпраменьванне чалавека, за кошт чаго дасягаецца адмысловы лячэбны эфект. Пацыент адчувае расслабленне, унутраны спакой, пасля наведвання памяншаецца галаўны боль, аднаўляецца імунная сістэма.

Праверыць на сабе эфект можа любы ахвотны.

Nashaniva.com