БЕЛ Ł РУС

Усяго патроху

«Ён асабіста мне рыбку лавіў з сажалкі, смажыў». Балерына Валачкова расказала, як гасцявала ў Лукашэнкі, а пасля адмовіла яму

10.08.2022 / 22:51

Nashaniva.com

Скандальная і эпатажная расійская балерына Анастасія Валачкова дала інтэрв'ю «Камсамольскай праўдзе», дзе расказала, як яе хацеў некалі завабіць у Мінск Лукашэнка. Пагуляць яна ў яго пагуляла, але ў магчымасцях стварыць ёй умовы для творчасці засумнявалася.

Па словах Валачковай, калі яе звольнілі з маскоўскага Вялікага тэатра, то ёй літаральна на наступны дзень патэлефанаваў Лукашэнка і прапанаваў быць прымай-балерынай тэатра оперы і балета ў Мінску.

Пасля гэтага «ён мяне запрасіў да сябе, мы там з маімі сябрамі на прыватным самалёце паляцелі на гэтую сустрэчу, ён асабіста мне рыбку лавіў з сажалкі, там смажыў… гэта была такая цёплая сустрэча!»

Праўда, пагасцяваўшы ў Лукашэнкі, Валачкова яму адмовіла. Перад заманлівымі прапановамі беларускага правіцеля яна «аддала перавагу Юрыю Грыгаровічу» ды паехала «танцаваць у яго тэатры ў Краснадары, пяць гадоў я была там прымай-балерынай». У Мінску ёй, маўляў, такія творчыя ўмовы прапанаваць усё адно не змаглі б.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула