Дэпутатка Марыя Васілевіч атрымала дыплом «Маскоўскага інстытута псіхааналізу»

Дэпутатка Марыя Васілевіч атрымала дыплом расійскай недзяржаўнай адукацыйнай установы вышэйшай адукацыі «Маскоўскі інстытут псіхааналізу». Пра гэта яна распавяла ў сацыяльных сетках, паведамляе Reform.by.

11.08.2022 / 09:14

Інстытут быў заснаваны ў 1997 годзе і мае дзяржаўную акрэдытацыю па ўсіх напрамках падрыхтоўкі спецыялістаў. Ён спецыялізуецца на падрыхтоўцы спецыялістаў у сферы псіхалогіі, педагогікі і менеджменту.

Марыі 25 гадоў. Яна адвучылася ў БДЭУ, стала пераможцай Нацыянальнага конкурсу прыгажосці «Міс Беларусь-2018», на конкурсе «Міс Свету» заняла 3-е месца, атрымаўшы званне «Міс Свету Еўропы». У 2019 годзе ў 22 гады стала дэпутатам Палаты прадстаўнікоў. СМІ пісалі пра яе асаблівыя адносіны з Аляксандрам Лукашэнкам.