Адмена спрошчанай сістэмы падаткаабкладання дазволіла сабраць з ІП больш падаткаў

Чарговая хваля падатковых змяненняў у 2022 годзе закранула многія катэгорыі плацельшчыкаў, а ў асаблівасці — індывідуальных прадпрымальнікаў.

11.08.2022 / 13:18

Многія з іх пазбавіліся магчымасці прымяняць спрошчаную сістэму падаткаабкладання і вымушаныя былі пачаць плаціць падаткі па стаўцы 16%, а не 5%, як раней, піша thinktanks.by.

У выніку за першае паўгоддзе 2022 года дзяржава сабрала на 34% больш падаткаў ад ІП, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Гэта нягледзячы на скарачэнне колькасці саміх ІП.

Таксама істотна ўзрасла колькасць прадпрымальнікаў — плацельшчыкаў падаходнага падатку. Такіх стала больш у 4,3 разу, а паступленні ад гэтай катэгорыі выраслі ў 2,6 разу!

Аднак, калі колькасць прадпрымальнікаў працягне скарачацца, часовы рост паступленняў можа змяніцца падзеннем, папярэджваюць эксперты.

Nashaniva.com