З’явіліся спадарожнікавыя фоты аэрадрома ў Зябраўцы, на іх сляды пажару
Кампанія Maxar апублікавала спадарожнікавыя здымкі беларускага аэрадрома каля вёскі Зябраўка, дзе мясцовыя ў ноч на 11 жніўня чулі гукі выбухаў і ўспышкі святла.
13.08.2022 / 09:47
На фота бачныя сляды пажару на ўзлётна-пасадачнай паласе.
Цытата: «На здымку бачныя сляды пажару пасля нядаўняга выбуху на галоўнай узлётна-пасадачнай паласе і згарэлая расліннасць непадалёк».
Адзін з аналітыкаў OSINT (Oliver Alexander) у Твітары ідэнтыфікаваў згарэлы аб'ект як «танк Т-72 альбо падобны». Гэта часткова пацвярджае версію Міністэрства абароны пра няспраўнасць з рухавіком — якая магла стаць прычынай наступных выбухаў і знішчэння тэхнікі, піша @Hajun_BY