У Расіі 14-гадовы хакеіст памёр на трэніроўцы. Шайба трапіла яму ў вобласць сэрца

Трагедыя здарылася 11 жніўня са Усеваладам Малкавым.

13.08.2022 / 13:15

Падчас аднаго з практыкаванняў пасля шчаўчка абаронцы шайба трапіла гульцу ў грудзі ў вобласць сэрца. Доктар каманды неадкладна аказаў дапамогу хакеісту і выклікаў хуткую дапамогу, якая правяла ўсе рэанімацыйныя мерапрыемствы.

Сэрца Усевалада змаглі запусціць, яго даставілі ў бальніцу, але выратаваць хлопчыка не ўдалося.

Nashaniva.com