«Чёткая, дерзкая, как пуля резкая». У тыктоку зрабіў фурор ролік беларуса, які незвычайна прадае машыну

На відэа малады чалавек у дзелавым касцюме пры гальштуку іранічна расказвае пра ўсе плюсы сваёй «Аўдзі». Мяркуючы па нумарах, крэатыўшчык жыве дзесьці ў Гомельскай вобласці.

14.08.2022 / 16:53

«Зладжаная, дзёрзкая, як куля рэзкая. Высокі клірэнс, пазадарожная гума, цёмна-бардовы металік, камера кругавога агляду, ёмісты багажнік», — гаворыць хлопец на відэа. Прытым падчас расказу ў яго ўвесь час нешта абвальваецца, абсыпаецца ці закліньвае.

Таксама машына абсталяваная «перадавымі сістэмамі бяспекі» — абразы ў салоне і шклянымі фарамі.

Цана аўто не называецца.

Nashaniva.com