«Беларускі Гаюн»: У Зябраўцы стаіць 10-14 зенітна-ракетных комплексаў С-400 «Трыумф»
Аналіз абстаноўкі кажа, што расіяне рыхтуюцца да масіраванага абстрэлу Украіны ў найбліжэйшыя тыдні.
16.08.2022 / 09:05
Тэлеграм-канал «Беларускі Гаюн» паведамляе, што на аэрадроме ў Зябраўцы пад Гомелем знаходзяцца ад 10 да 14 адзінак зенітна-ракетных комплексаў С-400 «Трыумф», тры радыёлакацыйныя сістэмы «КАСТА-2Е2» і «48Я6 Падлёт», два зенітныя ракетна-гарматныя комплексы «Панцыр», а таксама склад боепрыпасаў з мінімумам 15-60 ракетамі для ЗРК С-300/400
Таксама пацверджана, што самалёты Іл-76 ВКС РФ падвозяць ракеты для С-400 у аэрапорт «Гомель», адкуль іх вязуць у Зябраўку.