Олаф Шольц выступіў супраць забароны на выдачу шэнгенскіх віз расіянам

Паводле яго слоў, Еўропа павінна даваць шанец з'ехаць тым, хто выступае супраць палітыкі Пуціна, паведамляе «Бі-бі-сі».

16.08.2022 / 10:38

«Усе пастановы, якія мы прымаем, не павінны ўскладняць ім пошук свабоды і [магчымасць] пакінуць краіну, ратуючыся ад дыктатуры ў Расіі. Гэта вайна не рускага народа, гэта вайна Пуціна», — сказаў Шольц.

Пры гэтым МЗС Фінляндыі заявіла, што скароціць выдачу віз расіянам і будзе аддаваць прыярытэт тым, хто просіць Шэнген для працы або вучобы. Выдачу віз плануюць скараціць у 5-10 разоў.

У Еўропе працягваецца дыскусія на тэму магчымай забароны выдачы шэнгенскіх віз расіянам на фоне вайны. За агульнаеўрапейскую забарону выступаюць Латвія, Эстонія, Літва і Фінляндыя.

Nashaniva.com