Расію выразалі з сусветнага рынку паставак вугалю
Еўракамісія ўдакладніла правілы вугальнага эмбарга супраць РФ. Увесці эмбарга Еўрасаюз вырашыў чатыры месяцы таму.
16.08.2022 / 14:58
Але толькі пасля яго ўступлення ў сілу 10 жніўня ўлады ЕС растлумачылі, што еўрапейскім кампаніям забаронена прадастаўляць страхавыя і іншыя фінансавыя паслугі пры пастаўках расійскага вугалю не толькі ў краіны ЕС, але і па ўсім свеце.
Забарона прымяняецца незалежна «ад канчатковага пункта прызначэння тавараў», «не важна, накіроўваюцца тавары ў ЕС ці не».
Забарона, у прыватнасці, тычыцца ўсіх страхавых і перастраховачных паслуг, а «большасць клубаў, якія ўваходзяць у IG (інтэрнацыянальную групу), знаходзяцца ў юрысдыкцыі ЕС». Усе клубы ў IG, нават тыя, якія знаходзяцца за межамі ЕС, моцна залежаць ад перастрахоўшчыкаў з Еўрасаюза, тлумачыцца ў цыркуляры.