Дзень без аўто ў Мінску: П'яны кіроўца збіў на смерць жанчыну і пратараніў аўто

Абноўлена, дадалося відэа.

ДТЗ адбылася на перасячэнні Кальварыйскай і Гусоўскага. Жанчына загінула на месцы.

22.09.2009 / 16:36

ДТЗ адбылася на перасячэнні Кальварыйскай і Гусоўскага. Жанчына загінула на месцы.

Фота з месца здарэння. Onliner.by

Жанчына 1948 г.н. пераходзіла вуліцу Кальварыйскую на зялёнае святло. У гэты момант па Кальварыйскай з боку праспекта Пушкіна на чырвонае рухаўся легкавік «Опель-Аскона», які і збіў жанчыну, паведамляе Onliner.by. Пры гэтым аўто не спынілася і ўдарылася ў «Фольксваген-Пасат», у якім ехала сям’я. Жанчына ад удару адляцела амаль на 15 метраў. Яна памерла на месцы. Кіроўца і пасажыры пратараненага легкавіка жывыя, у выніку аварыі яны атрымалі траўмы.

35-гадовы Кіроўца «Опель-Аскона» быў нецвярозы, акрамя таго быў пазбаўлены пасведчання кіроўцы.

Відэа з месца здарэння.

nn.by