Беларусь і Зімбабвэ рыхтуюць дамову аб узаемным прызнанні дыпломаў
Пра гэта вялася размова на сустрэчы пасла афрыканскай краіны ў Расіі і ў Беларусі па сумяшчальніцтве Майка Санго з першай намесніцай міністра адукацыі Беларусі Ірынай Старавойтавай.
17.08.2022 / 15:03
Бакі абмеркавалі перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва, у тым ліку падрыхтоўку да падпісання дамовы аб узаемным прызнанні дыпломаў. Таксама плануецца візіт дэлегацыі беларускіх ВНУ у Афрыку.
Беларусы выказалі гатоўнасць забяспечыць падрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі зімбабвійскіх спецыялістаў.