Чатырох беларусаў вышлюць з Германіі за нелегальную працу на будоўлі

Супрацоўнікі Федэральнай мытнай службы Германіі выявілі ў зямлі Бадэн-Вюртэмберг на поўдні Германіі нелегальных работнікаў з Беларусі. Пра гэта паведаміла прэс-служба ведамства.

18.08.2022 / 18:29

Фота ілюстрацыйнае

У ведамстве расказалі, што прыйшлі з праверкай на адну з будоўляў пад горадам Зігмарынген. Пабачыўшы праваахоўнікаў, трое з чатырох рабочых збеглі, але пакінулі заплечнікі з пашпартамі.

Пазней уцекачы вярнуліся і паспрабавалі пераканаць мытнікаў, што яны звычайныя турысты. Але гэта не дапамагло: беларусаў чакае дэпартацыя. У дачыненні да працадаўцы міграцыйныя ўлады пачалі праверку.

Nashaniva.com