Стала вядома, хто тая былая супрацоўніца пракуратуры, якую абвінавачваюць у зліве даных сілавікоў
Сёння Генпракуратура выклала інфармацыю пра затрыманне былой супрацоўніцы пракуратуры, якую вінавацяць у зліве інфармацыі ў Чорную кнігу Беларусі. Стала вядома, хто яна.
19.08.2022 / 19:59
Фота: сацсеткі
Гэта 29-гадовая Наталля Лашч.
Дзяўчына скончыла юрфак БДУ ў 2015 годзе і, мяркуючы па ўсім, па размеркаванні пайшла працаваць у пракуратуру Фрунзенскага раёна горада Мінска. Даслужылася там да пасады старэйшай памочніцы пракурора. Працавала яна там да кастрычніка 2019 года.
Наступная вядомая яе праца — HR-спецыяліст у айцішнай кампаніі, з лютага 2021 года. Праўда, мяркуючы па профілі Linkedin, яна звольнілася адтуль у чэрвені 2021.
Дзяўчына любіць падарожнічаць. У сацсетках яна піша, што наведала 18 краінаў.
Дзяўчына ў Вене. Фота: сацсеткі
Сілавікі сцвярджаюць, што супраць яе заведзеная крымінальная справа па артыкуле 130 КК РБ «Распальванне варожасці і варажнечы». Такім чынам, ёй можа пагражаць да 12 гадоў зняволення.