Ігар Банцар не выйшаў на волю пасля 15 сутак арышту
Музыку не выпусцілі з Акрэсціна.
20.08.2022 / 15:48
Пра гэта Свабодзе паведамілі ягоныя сваякі. Яны лічаць, што «задача ў сістэмы — пераканаць Ігара не заставацца ў Беларусі». Банцар раней неаднойчы заяўляў, што з'язджаць з Беларусі не хоча. Дзеля таго, каб застацца, ён гатовы сядзець у турме.
На якой падставе Банцар застаецца за кратамі, невядома.