Як выгнаць дразафілаў? Вось якога паху яны баяцца

Пладовыя мушкі, або дразафілы, дапякаюць нам, асабліва летам. Яны псуюць ежу і хутка памнажаюцца. Але іх можна пазбавіцца, і абсалютна проста, без хіміі.

21.08.2022 / 13:09

Дарослыя мушкі дасягаюць 2—3 міліметры ў даўжыню. Кожная мушка адкладае да 500 яек усяго праз 24 гадзіны. Як гэта можна выправіць?

Як перашкодзіць ім жыць?

Кантраляваць іх складана. Але каб пазбавіць іх месцаў, дзе яны могуць адкласці яйкі, рэгулярна і сістэматычна выконвайце наступныя дзеянні:

Хатні сродак ад пладовых мушак — вельмі танны і эфектыўны

Пладовыя мухі не любяць пахі мяты і ментолу. Проста трымайце на кухні нешта, што моцна пахне імі — напрыклад, упакоўку жэлейных мятных цукерак. Мушкі будуць іх баяцца.

Другі варыянт — набыць некалькі гаршкоў з мятай. Гэта дзейнічае гэтак жа эфектыўна.

Чытайце яшчэ:

Як прагнаць павукоў? Калі вы прыменіце гэтыя хітрыкі, павукі збягуць з вашага дому

Правераныя спосабы барацьбы з кляшчамі — гэтыя натуральныя сродкі прагоняць іх з агароду за капейкі

Nashaniva.com