Падаляк: Кіеў не мае дачынення да смерці Дар'і Дугінай
Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк у эфіры нацыянальнага тэлемарафона выключыў дачыненне ўкраінскага боку да ўчарашняга падрыву машыны дачкі ідэолага рускага імперыялізму Аляксандра Дугіна.
21.08.2022 / 12:15
Месца, дзе ўчора ўзарваўся аўтамабіль Дар'і Дугінай
«Падкрэсліваю, што Украіна, безумоўна, да гэтага не мае дачынення, таму што мы не крымінальная дзяржава, якой з'яўляецца Расийская Федэрацыя, і тым больш не тэрарыстычная дзяржава», — сказаў Падаляк.
Ён таксама дадаў, што гэтае забойства сведчыць пра барацьбу за ўладу і ўплыў розных груповак унутры Расіі.
Машына, якой кіравала Дар'я Дугіна, выбухнула ўчора ў Падмаскоўі. Жанчына ехала на ёй з фестывалю «Традыцыя», на якім яна была разам са сваім бацькам. Дугін нібыта таксама павінен быў вяртацца ў Маскву гэтай самай машынай, але ў апошні момант сеў у іншую.