Жыхаркі Фінляндыі запусцілі алкагольна-танцавальны флэшмоб у падтрымку сваёй прэм’еркі

Жыхаркі Фінляндыі публікуюць відэазапісы, на якіх яны п'юць алкагольныя напоі і танчаць, у падтрымку прэм'ер-міністаркі краіны Санны Марын, якая апынулася ў цэнтры скандалу з-за аналагічных кадраў з яе ўдзелам.

21.08.2022 / 18:10

Дзяўчаты публікуюць відэа з тэгам #SolidaritywithSanna, каб паказаць, што маладая жанчына можа піць і танчыць з сябрамі, і ў гэтым няма нічога заганнага.

Кадры, на якіх 36-гадовая Санна Марын весяліцца ў кампаніі сяброў, патрапілі ў сеціва 17 жніўня.

На наступны дзень жанчына заявіла, што «гаворка ідзе пра асабістыя відэа, знятыя ў прыватных памяшканнях». Яна выказала шкадаванне, што яны сталі здабыткам грамадскасці.

Але потым ёй прыйшлося апраўдвацца і нават прайсці тэст на наркотыкі.

Nashaniva.com