Загортванне ног у фольгу: на першы погляд, абсурд, але часам дапамагае

Алюмініевая фольга вельмі карысная пры выпечцы, гатаванні на грылі і захоўванні прадуктаў, але ў ёй ёсць прымяненне, пра якое мала хто ведае. Метад здаецца абсурдным, але эфект таго варты!

22.08.2022 / 15:47

Фота: bicycle2work.com

Навошта заварочваць ногі ў фольгу?

Фольга прызначаная для ўтрымання або перадачы цяпла, у залежнасці ад таго, якім бокам вы ў яе нешта агарнеце. Бліскучая частка адбівае святло, а матавая паглынае.

Калі ў халодныя дні ў вас ледзянеюць ногі, а цёплыя шкарпэткі і коўдры не дапамагаюць так моцна, як хацелася б, то фольга можа прынесці палёгку.

Каб хутка сагрэць ногі, проста намажце іх крэмам, а пасля агарніце фольгай бліскучым бокам унутр. Гэта выдатны спосаб разагрэць цела, а таксама паклапаціцца пра здароўе і ўвільгатненне вашых ног.

Фольга дапаможа ад болю ў суставах

Фольга можа прынесці палёгку для розных частак цела, калі ныючы боль у суставах не дае вам спаць. Проста намажце абязбольвальную мазь ці крэм на запалены ўчастак і абгарніце яго фольгай — так мазь хутчэй убярэцца.

Нельга трымаць ногі ў фользе доўга!

Гадзіны цалкам дастаткова. Будзьце асцярожныя, бо ў фользе ногі не дыхаюць і занадта доўга трымаць іх так па-просту шкодна.

Nashaniva.com